Свет

У латвійцаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, змогуць адабраць грамадзянства

У чацвер, 21 красавіка, Сойм падтрымаў прапанаваныя Міністэрствам юстыцыі папраўкі да Закона аб грамадзянстве, якія забяспечваюць прававую аснову для пазбаўлення асоб, якія падтрымліваюць ваенныя злачынствы, грамадзянства Латвіі, піша Delfi.

Фота: Delfi

Унясенне паправак у Закон «Аб грамадзянстве» абгрунтаваны тым, што 24 лютага Расія распачала ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны.

Новая рэдакцыя закона прадугледжвае, што грамадзянства Латвіі можа быць пазбаўлены чалавек, які прадставіў значную фінансавую, матэрыяльную, прапагандысцкую, тэхналагічную або іншую падтрымку асобам, дзяржавам або іншым утварэнням, якія ўчынілі такія дзеянні як злачынствы супраць міру, генацыд, злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці або канстытуцыйнаму ладу. Таксама грамадзянства могуць быць пазбаўленыя тыя асобы, якія ўдзельнічалі ў такіх дзеяннях.

Але статус грамадзяніна могуць адабраць толькі ў тых, хто мае падвойнае грамадзянства. А тыя прыхільнікі ваенных злачынстваў, у якіх ёсць толькі грамадзянства Латвіі, застануцца яе грамадзянамі.

Каментары

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

Што адбываецца з кліматам? Такая спёка летам будзе заўсёды?6

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →