Свет

Дзярждэп ЗША разгледзіць магчымасць уключыць Расію ў спіс спонсараў тэрарызму

Дзярждэпартамент ЗША разглядае магчымасць уключэння Расіі ў спіс дзяржаў — спонсараў тэрарызму, заявіў прадстаўнік ведамства Нэд Прайс. Пра гэта паведамляе CNN.

Праваенны мітынг у Маскве. Фота: АР

«Мы ўважліва вывучаем факты. Мы ўважліва вывучаем закон. Калі гэтыя меры будуць даступныя нам па законе, то мы іх выкарыстаем, як гэта будзе эфектыўна і мэтазгодна», — удакладніў Прайс.

Дзярждэп ЗША разглядае ўсе магчымыя варыянты і інструменты для прыцягнення Расіі да адказнасці за вайну ва Украіне, уключаючы прызнанне яе краінай-спонсарам тэрарызму, растлумачыў CNN іншы высокапастаўлены чыноўнік. Паводле яго, гэты працэс можа заняць некалькі тыдняў.

Па даных CNN, аб унясенні Расіі ў спіс краін — спонсараў тэрарызму прэзідэнта ЗША Джо Байдэна папрасіў украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падчас нядаўніх тэлефонных перамоваў.

Размовы пра тое, каб уключыць Расію ў гэты спіс, вяліся ў ЗША і раней. У прыватнасці, у 2018 годзе на фоне «справы Скрыпалёў».

Дзяржавы-спонсары тэрарызму

У спіс краін-спонсараў тэрарызму трапляюць краіны, якія, на думку Дзярждэпа ЗША, «неаднаразова аказвалі падтрымку актам міжнароднага тэрарызму». Цяпер у гэты пералік уключаныя толькі чатыры дзяржавы ‒ КНДР, Іран, Сірыя і Куба.

Знаходжанне краіны ў спісе дае прэзідэнту ЗША магчымасці ўвесці дадатковыя санкцыі супраць яе або абмежаваць продаж зброі. Акрамя таго, статус краіны — спонсара тэрарызму дазваляе ЗША адмовіць такой дзяржаве ў эканамічнай дапамозе або зняць з яе прадстаўнікоў дыпламатычны імунітэт.

Каментары

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска3

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне7

Памёр Міхаіл Вергеенка1

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →