Свет

Расійскі мільярдэр Алег Цінькоў зноў публічна выступіў супраць вайны

Расійскі мільярдэр Алег Цінькоў, багацце якога ацэньвалася часопісам Forbes у 2021 годзе ў 4,7 мільярда даляраў, зноў выступіў супраць вайны ва Украіне. У сваім Instagram ён напісаў, што не ведае ні аднаго чалавека, які атрымліваў бы ад яе выгаду, і назваў яе вар'яцкай.

«Гінуць невінаватыя людзі і салдаты, — напісаў Цінькоў. — Генералы, прачнуўшыся з пахмелля, зразумелі, што ў іх гаўно-армія. … Крамлёўскія чыноўнікі ў шоку, што не толькі яны, але і іх дзеці цяпер летам не паедуць на Міжземнае мора. Бізнэсмены спрабуюць ратаваць рэшткі маёмасці».

Па словах Цінькова, Расія загразла ў непатызме, халуйстве і чынашанаванні. «А адкуль армія будзе добрая, калі ўсё астатняе ў краіне гаўно?», — напісаў ён.

На ягоную думку, 90 працэнтаў насельніцтва краіны супраць вайны, а літару Z у яе падтрымку «малююць толькі дэбілы».

Ён заклікаў «калектыўны Захад» даць прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну «зразумелы выхад з сітуацыі», які дазволіў бы палітыку «захаваць свой твар» і спыніць масавае забойства. «Калі ласка, будзьце больш рацыянальнымі і гуманнымі», — напісаў бізнэсовец.

Цінькоў стаў адным з найбагацейшых людзей Расіі пасля вываду на біржу заснаванага ім Тинькофф Банка, які стаў адной з найбуйнейшых расійскіх крэдытных арганізацый.

Па падліках Forbes, пасля пачатку вайны з Украінай ён збяднеў у пяць разоў і па стане на сакавік перастаў быць мільярдэрам. А ў канцы сакавіка трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі.

28 лютага бізнэсмэн ужо выказваўся супраць вайны.

«Цяпер у Украіне гінуць нявінныя людзі кожны дзень. Гэта немагчыма і недапушчальна! Дзяржавы павінны марнаваць грошы на лячэнне людзей, на даследаванні перамогі над ракам, а не на вайну. Мы супраць гэтай вайны!» — напісаў ён тады. 

Каментары

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў8

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Усе месцы ў беларускія санаторыі на Новы год раскупленыя2

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў8

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →