Грамадства

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць сёння Вялікдзень

У сваім звароце лідарка дэмакратычнай Беларусі ўзгадала палітвязняў, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама тых, хто «хто не знаходзіць паразумення з роднымі і блізкімі на глебе рознага стаўлення да дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне».

«Мае думкі разам з украінцамі, якія мужна бароняць сваю Айчыну. Разам з мірнымі жыхарамі Украіны, яе дзеткамі, яе жанчынамі. І разам з тымі, хто сам вырашыў сысці ў пекла, каб дапамагчы Украіне.

Нізкі паклон нашым гераічным байцам-добраахвотнікам, нашым валанцёрам, усім беларускім удзельнікам ініцыятыў у падтрымку Украіны! Вы зараз сапраўды на пярэднім краі барацьбы за нашу агульную свабоду!

Сёння я думаю пра тых, хто таксама знаходзіўся на пярэднім краі нашага агульнага змагання за свабоду. За тых, хто зазнаў і дагэтуль зазнае пераслед за сваю грамадзянскую пазіцыю. Схіляю галаву перад чалавечай годнасцю Уладзіміра Мацкевіча, Вольгі Залатар, Змітра Дашкевіча, Мікіты Емяльянава і ўсіх тых, хто сустракае Вялікдзень у турмах.

Маю гонар павіншаваць з Вялікаднем святара Васіля Ягорава, ксяндза Андрэя Бульчака, ксяндза Аляксандра Барана, якія ў гэтыя дні адчулі на сябе рэпрэсіўны ціск. Вялікдзень — свята міру, свята, якое аб’ядноўвае сем’і.

Мне хацелася б асабліва падтрымаць тых, хто не знаходзіць паразумення з роднымі і блізкімі на глебе рознага стаўлення да дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Ведайце: вы не адныя — і вы робіце вельмі важную справу, абараняючы свае сем’і ад разбурэння. Веру ў вас і ў тое, што дзякуючы такім, як вы, праўда і справядлівасць стануць падмуркам міру ў нашым грамадстве.

З Вялікаднем, родныя! Святла вам і дабра!» — сказала Ціханоўская. 

Каментары

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →