Свет

Гандлёвыя сеткі Літвы вызначыліся, што рабіць з рэшткамі расійскіх і беларускіх тавараў

Большасць буйных літоўскіх гандлёвых сетак не збіраюцца вяртаць на прылаўкі расійскія і беларускія тавары, піша delfi.lt. А тыя, хто верне, пусцяць атрыманыя ад продажу прыбыткі на дабрачыннасць.

Фота: DELFI / Šarūnas Mažeika

Кіраўнік аддзела камунікацый літоўскай гандлёвай сеткі Iki Вайда Будрэне запэўнівае, што ў крамах Iki не прадаюцца расійскія і беларускія тавары, а сетка не падтрымлівае гандлёвых стасункаў з Расіяй і Беларуссю.

«У першыя дні вайны мы вывезлі ўсе беларускія і расійскія тавары, заблакавалі іх продаж праз касы і не збіраемся вяртаць гэтыя тавары на прылаўкі», — паведаміла Будрэне.

Сетка крамаў Lidl Lietuva таксама не мае намеру вяртаць на паліцы расійскія і беларускія тавары. Па словах Ліны Скерсіце, прадстаўніка па сувязях з грамадскасцю Lidl Lietuva, раздробная сетка і так ніколі не вылучалася надта вялікім асартыментам тавараў з гэтых краін.

«Расійскія ці беларускія тавары ў нас былі толькі ў невялікіх колькасцях падчас акцый. Цяпер жа ў нашым асартыменце такіх тавараў няма», — запэўніла Скерсіце.

Прадстаўніца сеткі Maxima па сувязях з грамадскасцю Рыма Аўкшталіце таксама заявіла, што вяртацца да продажу расійскіх і беларускіх тавараў не плануецца.

«Па стане на 28 лютага ў нашых крамах больш няма тавараў расійскай і беларускай вытворчасці — яны канфіскаваныя з гандлю, а замовы на новыя тавары прыпыненыя», — паведаміла Аўкшталіце.

Да ўварвання Расіі ва Украіну вялікую частку расійскіх і беларускіх тавараў у гандлёвых сетках Літвы складалі алкагольныя напоі. Прадстаўніца Maxima заявіла, што да пачатку вайны доля тавараў расійскай вытворчасці складала каля 0,8% ад агульнага аб'ёму продажаў, беларускіх — 0,4%.

«Алкагольныя напоі, сухія паўфабрыкаты і соусы, цукеркі складаюць найбольшую долю расійскай прадукцыі. Меншая частка — чай у пакеціках, семкі», — пералічыла Аўкшталіце.

«На той момант большую частку продажаў прадукцыі беларускай вытворчасці фармавалі ўсяго 50 тавараў: алкагольныя і безалкагольныя напоі, рыбная прадукцыя, гематаген. Спіртныя напоі складаюць найбольшую долю іхных тавараў, а таксама вялікая колькасць тавараў прамысловага прызначэння», — дадала яна.

Між тым начальнік аддзела камунікацый Iki Вайда Будрэне засведчыла, што большую частку прадукцыі вышэйзгаданых краін складае гарэлка.

«У нас былі чай, шампуні, кандыцыянеры, рыбныя прадукты, але найбольшым попытам карысталіся алкагольныя напоі», — сказала Будрэне.

Прадстаўнікі абедзвюх гандлёвых сетак дадалі, што вялікую частку сваёй расійскай і беларускай прадукцыі яны аддалі «Харчоваму банку».

«З расійскіх і беларускіх прадуктаў мы ахвяравалі, што маглі, «Харчоваму банку», — паведаміла прэс-сакратар Iki.

«Мы ўжо перадалі свежыя прадукты ў «Харчовы банк». Мы таксама будзем ахвяраваць іншыя тавары, якія можам, акрамя алкаголю.

Мы дамовіліся, што расійскія і беларускія тавары будуць раздаваць неваенным бежанцам з Украіны па этычных меркаваннях — яны будуць раздавацца жыхарам Літвы, якія жывуць у нястачы», — патлумачыла прадстаўнік Maxima па сувязях з грамадскасцю Аўкшталіце.

Крыху адрозную ад іншых пазіцый заняла гандлёвая сетка Norfa. Пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну яна зразу прыпыніла замовы на тавары з Расіі і прыбрала расійскія тавары з паліц крамаў, але ў пачатку красавіка заявіла, што тавары будуць вернутыя, а атрыманыя ад гэтага каля 0,5 млн еўра пойдуць на дабрачыннасць.

Прадстаўнік Norfa Дарус Рылішкіс запэўнівае, што цяпер у крамах не так шмат расійскіх і беларускіх тавараў.

«Мы плануем рэалізаваць астатнюю прадукцыю на працягу некалькіх месяцаў. Можна чакаць, што на гэтую прадукцыю будуць акцыі», — сказаў Дарус Рылішкіс.

Каментары

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →