Свет

Прэзідэнт Літвы шведам і фінам: Не адцягвайце ўступленне ў НАТА

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў Швецыю і Фінляндыю як мага хутчэй падаць заяўку на ўступленне ў НАТА. На ягоную думку, далучэнне гэтых краін да альянсу дапаможа ўзмацніць бяспеку на тэрыторыі Балтыі і палепшыць пазіцыі арганізацыі ў цэлым.

Фота: Reuters

Як піша Financial Times, Гітанас Наўседа заявіў:

«Далучэнне Швецыі і Фінляндыі да НАТА палепшыць сітуацыю з бяспекай у Балтыйскім рэгіёне. Мы зможам лепш кантраляваць Балтыйскі рэгіён з ваеннага пункту гледжання. Але гэта таксама ўмацуе НАТА як арганізацыю».

Акрамя таго, прэзідэнт Літвы таксама адрэагаваў на пагрозы Расіі, калі што, разгарнуць ядзерную зброю на тэрыторыі Балтыі і павялічыць ваенную прысутнасць у рэгіёне ў адказ на далучэнне да НАТА Швецыі і Фінляндыі.

Па словах Наўседы, Расія і так даўно захоўвае такое ўзбраенне ў Калінінградскай вобласці. Таму скандынаўскія краіны толькі адкажуць на гэтыя дзеянні «суседа».

Каментары

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?16

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка

На беларуска-літоўскай мяжы упершыню за доўгі час з'явілася чарга з аўтобусаў1

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы20

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель3

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск32

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?16

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →