Журналісцкае падарожжа па цікавых ваколіцах мястэчка Глыбокае.
Каманда журналістаў «Нашай Нівы» выправілася ў вандроўку па Глыбоччыне. Што з гэтага выйшла, можна пабачыць у нашым невялікім фільме.
Падарожжа выдалася надзвычай цікавым. Журналісты не толькі падзівіліся на шыкоўныя саборы ў стылі віленскага барока ў Глыбокім, але і завіталі ў бязлюдны аграгарадок, над якім кружляюць груганы.
Акрамя гэтага выявілася, што жыхары беларускага Парыжу не разумеюць па-беларуску, што ў сажалцы ля знакамітага касцёлу ў Мосары жыве акула, што глыбоцкія мужыкі дояць кароваў і што вада ў самым глыбокім возеры Беларусі надзіва цёплая.
І, нарэшце, мы разгадалі таямніцу Цэментавага Чабурашкі з вёскі Мерацкія. Што гэта – памятка таямнічага паганскага культу ці твор сучаснага мастацтва? Адказ шукайце ў нашым відэа:
Прыемнага прагляду!
З дапамогай гэтай віртуальнай мапы вы, разам з журналістамі «Нашай Нівы», можаце наведаць і іншыя мясціны Беларусі:
Каментары