Лукашэнка тэрмінова вылецеў у Сочы. Ён там знаходзіцца па запрашэнні Дзмітрыя Мядзведзева, заяўляюць расійскія крыніцы.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы па запрашэнні расійскага боку. Пра гэта паведаміў 21 жніўня ў Сочы журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька, перадае РІА Новости.
«Па ўзаемнай дамоўленасці ў другой палове наступнага тыдня адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін», — сказаў Прыходзька. Паводле яго слоў, Мядзведзеў накіраваў запрашэнне свайму беларускаму калегу «некаторы час таму».
Як паведаміў памочнік расійскага прэзідэнта, тэмай сустрэчы двух лідэраў будуць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Аб планаванай сустрэчы з Мядзведзевым у Сочы Лукашэнка паведаміў журналістам 20 жніўня падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці.
Паводле яго слоў, дамоўленасць аб сустрэчы з расійскім прэзідэнтам была дасягнута падчас нефармальнага саміта краін — удзельніц АДКБ, які праходзіў 31 ліпеня — 1 жніўня ў Кыргызстане. Лукашэнка адзначыў, што ў ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць «увесь спектр складаных пытанняў — тых, якія дагэтуль не вырашаюцца».
У прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы пакуль не каментуюць інфармацыю аб тым, што Аляксандр Лукашэнка ўжо знаходзіцца ў Сочы.
Каментары