Найбольш паспяховая гульнявая каманда краіны парадавала сваіх аматараў выпускам календара.
Усё тое, пра што мы так доўга марылі, здзейніслася. Найбольш паспяховая і — чаго хаваць — любімая гульнявая каманда краіны — жаночая баскетбольная зборная — вырашыла парадаваць сваіх паклоннікаў выпускам календара.
Праект можа стаць хітом сезона.
Прыклад Тацяны Троінай, што прыгожа распранулася для газеты, прынялі ў калектыве з разуменнем, і пачын форварда было вырашана тыражаваць у маштабах 1 да 12. Менавіта столькі фотасесій баскетбалістак, па колькасці месяцаў, адбудзецца да канца году.
Першай зрабіла фотасесію Наталля Марчанка.
Каментары