Таксама не выключаны сёлета прыезд Віктара Юшчанкі ў Беларусь.
Да канца гэтага года плануецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Украіну, паведаміў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы 21 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.
«Не магу назваць дакладную дату, але мы рыхтуемся да афіцыйнага візіту беларускага прэзідэнта. Трэба вырашыць шэраг пытанняў», — сказаў пасол.
Ліхавы таксама не выключыў, што сёлета можа адбыцца візіт прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ў Беларусь.
Адпаведнае запрашэнне беларускага боку атрымана прэзідэнтам Украіны, паведаміў дыпламат.
Ліхавы нагадаў, што прэзідэнты Лукашэнка і Юшчанка ўжо двойчы сустракаліся на працягу гэтага года. «Кантакты на вышэйшым узроўні будуць працягвацца», — сказаў ён.
Каментары