Грамадства

200 украінскіх святароў Маскоўскага патрыярхата ініцыявалі міжнародны царкоўны трыбунал для патрыярха Кірыла

Святары Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата збіраюць подпісы пад зваротам у Сабор прадстаяцеляў старажытных усходніх Цэркваў «з іскам супраць патрыярха Кірыла».

Фотa: AP

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку протаіерэй УПЦ МП Андрэй Пінчук.

На гэтым момант зварот падпісаў 191 святар з розных епархій УПЦ МП. Яны ўпэўненыя, што іх кіраўнік не толькі змяніў маральныя і рэлігійныя прынцыпы, але і парушыў дакумент «Асновы сацыяльнай канцэпцыі».

У адкрытым звароце гаворыцца: «Мы, святары Украінскай праваслаўнай царквы, у гэтыя трагічныя дні, калі ідзе жорсткая вайна Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, лічым сваім пастырскім абавязкам звярнуцца да ўсёй паўнаты Сусветнага Праваслаўя».

«Дзеянні патрыярха Кірыла выклікалі масавае абурэнне сярод духавенства і вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы», — адзначаюць святары.

«Міжнародны царкоўны трыбунал — менавіта так нашы сучаснікі, піша айцец Андрэй Пінчук, назвалі б найвышэйшую судовую інстанцыю сусветнага праваслаўя. Гаворка ідзе пра Сабор Прадстаяцеляў Старажытных Усходніх Цэркваў. Ужо шмат стагоддзяў у Праваслаўнай Царкве існуе традыцыя звяртацца ў суд такога Сабору ў выпадку сур’ёзных канфліктаў. Сабор Усходніх Патрыярхаў неаднаразова разглядаў іскі супраць вышэйшых царкоўных іерархаў».

У гісторыі расійскай царквы таксама быў прэцэдэнт звароту ў суд усходніх патрыярхаў. У 1666 г. менавіта ўсходнія патрыярхі асудзілі Маскоўскага патрыярха Нікана, пазбавіўшы яго патрыяршаства і епіскапскага сану. Нікана пакінулі простым манахам і адправілі на пакаянне ў манастыр.

У звароце святары заклікаюць прадстаяцеляў памесных праваслаўных цэркваў «асудзіць ваенную агрэсію Расійскай Фэдэрацыі супраць Украіны». Таксама яны просяць разгледзець публічныя заявы Кірыла і «на ўсеправаслаўным узроўні дактрыну «русского мира», якую на працягу многіх гадоў прапагандуе патрыярх Кірыл і якая стала адным з ідэйных апраўданняў вайны Расіі супраць Украіны». Пасля разгляду дактрыны святары заклікаюць «даць ёй ацэнку з пункту гледжання праваслаўнага вучэння, і ў выпадку яе асуджэння прыцягнуць патрыяха Кірыла да адказнасці і пазбавіць права займаць патрыяршы пасад».

Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы Кірыл у нядзелю пасля набажэнства ў новым маскоўскім храме Пакрову Святой Багародзіцы на Люберацкіх палях заклікаў вернікаў згуртавацца «ў складаны для краіны час», у тым ліку вакол улады.

«Вось тады і будзе ў народзе нашым сапраўдная салідарнасць і здольнасць адбіваць ворагаў знешніх і ўнутраных і ладзіць жыццё наша такім чынам, каб у гэтым жыцці было як мага больш дабра, праўды і любові», — сказаў патрыярх.

Раней ён, наўпрост не гаворачы аб падтрымцы расійскага ўварваньня ва Украіну, фактычна прыводзіў аргументы для яго абгрунтавання. Пасля набажэнства ў цэнтральным храме Узброеных сіл ён сказаў, што ў ваенны час служба ў войску — гэта сапраўдны подзвіг», піша «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

«Грэх Каіна». Як Масква страціла цяпер ужо і ўкраінскіх праваслаўных Маскоўскага патрыярхата

Каментары

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў1

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны5

SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»4

Гурневіч Астапеню: Размаўляць па-руску гэта не выбар беларусаў, а навязаны выбар Масквы40

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →