Апошнім часам геніяльны актор доўга і цяжка хварэў.
Увечары чацвярга ў адной з маскоўскіх бальніц памёр пасля цяжкой і працяглай хваробы артыст тэатра і кіно Сямён Фарада.
Яму было 75 гадоў. Фарада граў у тэатры ды зняўся ў больш чым 60 фільмах, самыя вядомыя з якіх «Той самы Мюнхгаузен», «Забіць дракона», «Гараж», «Чарадзеі», «Формула кахання», «Мой сябра Іван Лапшын» ды інш.
***
Сямён Львовіч Фарада нарадзіўся 31 снежня 1933 года ў Маскоўскай вобласці, у сям’і вайскоўца. Яго сапраўднае прозвішча — Фердман.
Ад 2000 г. Фарада не здымаўся, ён перанёс інсульт, на сэрцы паставілі штучны клапан, у актора парушылася маўленне.
Актор потым паправіўся і нават хадзіў па кватэры з кійком, мог зноўку размаўляць, а затым зламаў шыйку сцягна.
Відэа з фільма «Формула кахання»
Каментары