Улада

Масква прапанавала Кіеву, каб Беларусь была ў спісе краін — гарантаў бяспекі Украіны 

Пра Беларусь як удзельніцу перамоўнага працэсу заяўляў учора на пасяджэнні Рады бяспекі і Аляксандр Лукашэнка.

«Расія прапанавала, каб Беларусь была адной з краін-гарантаў будучыні расійска-ўкраінскай дамовы, цяпер усе пытанні, у тым ліку склад краін-гарантаў, узгадняецца», — заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. 

«Не хачу ўдавацца ў дэталі перамоўнага працэсу і зместу. Хачу толькі сказаць, што па просьбе ўкраінскага боку нейтральны, пазаблокавы, бяз'ядзерны статус павінен суправаджацца гарантыямі бяспекі Украіны. Сярод гарантаў бяспекі ўкраінскія суседзі хацелі б бачыць усе прылеглыя да Украіны краіны і яшчэ цэлы шэраг дзяржаў, уключаючы пастаянных членаў Рады Бяспекі ААН», — сказаў Лаўроў па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС Арменіі.

«Мы прапанавалі, каб у ліку такіх краін-гарантаў абавязкова была б Рэспубліка Беларусь. І цяпер усе гэтыя пытанні, уключаючы поўнае кола краін — гарантаў, узгадняюцца. Мы выступаем за тое, каб Беларусь была сярод іх», — цытуе Лаўрова РІА «Новости».

Пра тое, што Беларусь можа паўдзельнічаць у перамоўным працэсе, заявіў учора на пасяджэнні Рады бяспекі Аляксандр Лукашэнка.

«Не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі, калі вы ўвязалі нас у гэта, перадусім заходнія краіны, там на гэтых перамовах, натуральна, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі. (…) Таму ніякіх сепаратных, за спінай Беларусі, дамоўленасцяў быць не можа, і я абсалютна перакананы і ведаю, што Расія такую пазіцыю разумее. І ў гэтым нічога кепскага няма, але гэта будзе супярэчыць задуме Захада, і гэта не значыць, што мы павінны танцаваць пад дудку Захада», — казаў учора Лукашэнка.

Разам з тым Уладзімір Макей заявіў, што гарантыі бяспекі павінны быць дадзеныя і Беларусі.

Перад нападам на Украіну Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму ТБ заяўляў, што вайна ва Украіне працягнецца 3—4 дні. Падчас вайны ён некалькі разоў заклікаў кіраўніцтва Украіны капітуляваць, пагражаючы, што інакш тое самае прыйдзецца зрабіць пазней на горшых умовах.

У выступе на Радзе бяспекі 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка змяніў тон і ўжо зыходзіў з таго, што ліквідаваць і расчляніць Украіну Расіі не ўдасца.

Каментары

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку1

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →