Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску ў 2020 годзе падчас пандэміі кавіду.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску ў 2020 годзе падчас пандэміі кавіду.

Пра гэта партыя паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Мы падалі заяўку на правядзенне акцыі пад асноўным лозунгам «Не вайне!» і з патрабаваннямі не дапусціць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеных канфліктах, нейтральнага статусу краіны, вываду войскаў з тэрыторыі Беларусі, салідарнасці з украінскім народам і недапушчэння паўтарэння Чарнобыльскай катастрофы. Сёлета месцам правядзення акцыі быў абраны Востраў слёз каля Траецкага прадмесця».

Беларуская партыя «Зялёныя» таксама заявіла, што, калі дазвол з Мінгарвыканкама яны не атрымаюць, то не будуць праводзіць акцыю.

«Мы цэнім бяспеку грамадзян», — адзначылі ў партыі.

«Чарнобыльскі шлях» традыцыйна праводзіўся 26 красавіка ў знак ушанавання ахвяраў чарнобыльскай трагедыі. У мінулым годзе ўлады на далі магчымасці правесці акцыю, нагнаўшы ў цэнтр горада спецтэхніку.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0