Найбуйнейшыя расійскія прадаўцы электронных кніг з 8 красавіка прыбяруць з доступу ўсю серыю раманаў пра Гары Потэра.
Як паведамляе выданне TJ, найбуйнейшыя расійскія прадаўцы электронных кніг «ЛітРэс» і MyBook з 8 красавіка прыбяруць з доступу ўсю серыю раманаў пра Гары Потэра. У абедзвюх крамах сказалі, што прыбраць кнігі з продажу ім загадаў праваўладальнік.
Што будзе з папяровымі выданнямі, пакуль невядома.
Пісьменніцу Джоан Роўлінг нядаўна згадваў Уладзімір Пуцін у кантэксце прыкладу ахвяры «культуры адмены». Тая праз Твітар адказала, што не Пуціну, як чалавеку, што развязаў вайну, разважаць пра гэта.
Раней свае кнігі забараніў прадаваць у Расіі самы папулярны ў краіне замежны аўтар — Стывен Кінг.
Каментары