Свет

Трактарныя войскі. Як украінскія сяляне буксіруюць расійскія танкі

Здаецца, у гісторыі яшчэ не было войнаў, дзе б сельскагаспадарчая тэхніка грала такую заўважную ролю. З першых дзён вайны сеціва напоўнілася дзясяткамі відэа, на якіх жыхары ўкраінскіх сёлаў цягнуць кінутую расійскай арміяй вайсковую тэхніку. Гэта спарадзіла шмат жартаў пра асобны род войскаў у складзе Узброеных сіл Украіны — трактарныя войскі.

Трэба адзначыць, што на іх узбраенні апроч сучасных John Deere вельмі часта сустракаюцца і трактары «Беларус», што толькі дадае камічнасці ў сітуацыі, калі адважныя сяляне на сельскагаспадарчай тэхніцы мінулага стагоддзя бяруць у палон тэхніку вайсковую, кошт якой часта складае мільёны даляраў.

Танкі, БТРы і БМП, цяжкія агнямётныя сістэмы, мабільныя сродкі супрацьпаветранай абароны, бензавозы — усё цягнуць да сябе на падворак дбайныя ўкраінскія фермеры. Здаецца, гэтай тэхнікай можна забяспечыць цэлую армію невялікай еўрапейскай краіны.

Мяркуючы па каментарах, частка трафеяў перадаецца пасля ўкраінскай арміі, частка, напэўна, апынецца ў пунктах прыёму металалому — зараз кошт на чорны метал ва Украіне 300 даляраў за тону, а гэта азначае, што танк Т-72 канвертуецца ў амаль 14 000 даляраў.

Кантынент Украіна. Падарожжа ў краіну, дзе людзі захоўваюць аптымізм у любой сітуацыі

Цуд сялянскай Швецыі — крамкі фермераў, заснаваныя на даверы

Каментары

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду10

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →