Патэлефанавалі ў касы на чыгуначным вакзале і пацікавіліся, ці будуць хадзіць цягнікі ў ЕС.
«Не паступала, на жаль, інфармацыі. Гэтыя цягнікі адмененыя, і аднаўлення пакуль не будзе. Ёсць маршруты ў Расійскую Федэрацыю, яны ідуць транзітам праз Літву. Напрыклад, у Калінінград. Нават калі яны спыняюцца, то гэта тэхнічны прыпынак. Пасажыраў не высаджваюць», — адказалі на вакзале.
Актуальнымі цяпер з’яўляюцца маршруты толькі ў Расію. Напрыклад, у Маскву, Санкт-Пецярбург, Адлер. Усе гарады, у якія курсуюць цягнікі, можна паглядзець тут.
Нагадаем, з 3 красавіка беларусы могуць выехаць з краіны ў ЕС наземным транспартам.
Каментары