Улада

Беларускае МЗС абразілася з-за незапрашэння ў Бухенвальд

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз лічыць незапрашэнне беларускіх дыпламатаў на мерапрыемствы з нагоды гадавіны вызвалення канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбаў-Дора абразлівым для беларускага і іншых народаў, якія ваявалі супраць фашызму.

Анатоль Глаз.

З-за вайны ва Украіне нямецкі фонд «Мемарыялы Бухенвальда і Мітэльбаў-Дора» днямі паведаміў, што сёлета не хоча бачыць дэлегацыі Расіі і Беларусі на памятнай цырымоніі да гадавіны вызвалення лагераў 10 красавіка.

Пастанова была прынятая пасля таго, як у Харкаве расійскім снарадам быў забіты вязень Бухенвальда 96-гадовы Барыс Раманчанка.

Прэс-сакратар МЗС пацвердзіў атрыманне ліста ад Фонда і назваў яго рашэнне «асабліва эмацыйным і кан'юнктурным» «якое «нічым не можа быць апраўдана» з улікам таго, колькі беларусаў загінула ў Другой сусветнай вайне і колькі прайшло праз нямецкія канцлагеры, Бухенвальд у тым ліку. 

Глаз заявіў, што незапрашэнне дыпламатаў Расіі і Беларусі на мерапрыемства — «фактычна плявок у твар людзям, якія перажылі жахі фашысцкіх канцлагераў». Пра лёс Барыса Раманчанкі, у твар якому прыляцеў не плявок, а забойчы расійскі снарад, ён пры гэтым не згадаў.

Чытайце таксама:

Прадстаўнікі рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі — персоны нон-грата на мерапрыемствах да гадавіны вызвалення нацысцкіх канцлагераў

Як выглядае разбомбленая кватэра забітага ў Харкаве 95-гадовага вязня Бухенвальда ФОТА

У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 95-гадовы былы вязень Бухенвальда

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?6

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →