Свет

Стала вядомай схема, па якой Пуцін хоча, каб Еўропа купляла ў яго газ

Адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам. Як паведамляе канцылярыя Шольца, ініцыятарам размовы быў Пуцін, і гэта першы падобны выпадак з пачатку вайны з Украінай. Тэма размовы — умовы паставак Германіі газу і аплата за яго. 

Пуцін заявіў Шольцу, што збіраецца прыняць закон, згодна з якім за пастаўкі газу трэба будзе плаціць у рублях з 1 красавіка. Але пры гэтым запэўніў, што для еўрапейскіх падрадчыкаў нічога не зменіцца. Крэмль заявіў, што гэта рашэнне не павінна «прывесці да пагаршэння ўмоў кантракту для еўрапейскіх імпарцёраў расійскага газу».

Абодва бакі дамовіліся, што на перамовах аб куплі газу цэны павінны абмяркоўвацца ў рублях. Але адразу плаціць у рублях еўрапейцам патрэбна не будзе. Па словах канцлера ФРГ, Пуцін прапанаваў, каб «Газпрамбанк», які пакуль не знаходзіцца пад санкцыямі, сам канвертаваў выплачаныя еўра ў рублі.

Шольц з працэдурай адразу не пагадзіўся, але папрасіў даць пісьмовую інфармацыю, каб больш падрабязна ў ёй разабрацца.

Па інфармацыі Крамля, Пуцін таксама сёння размаўляў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі. Верагодна, абмяркоўвалася тое ж пытанне.

Каментары

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?19

У Оршы проці зімы зацвілі яблыні і каліна ФОТАФАКТ

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН13

«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе1

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →