Лёлік Ушкін. Левым вокам11

Пандэмія

Як інфармуюць СМІ, прэзідэнт адной з краін Лацінскай Амерыкі злёг са свіным грыпам. Фактычна краіна атрымала біялагічную зброю. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Як інфармуюць СМІ, прэзідэнт адной з краін Лацінскай Амерыкі злёг са свіным грыпам. Фактычна краіна атрымала біялагічную зброю. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Прадстаўнік Адміністрацыі добра падрыхтаваўся да сустрэчы з чальцом Адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Не паспеў той сесці за стол перамоваў, як наш Талейран завёў старую кружэлку:

— У галіне правоў чалавека ў нас ўсё цудоўна. Не слухайце апазіцыянераў: мы рыхтуем прагрэсіўныя папраўкі ў выбарчае заканадаўства, толькі за апошні тыдзень два незалежныя выданні — «Соткі і агарод» і «Універсам» унесеныя ў падпісны каталог, толькі ў Мінску працуе чатыры МакДональдсы… Толькі, пліз, вярніце нам нашы ільготы… Окэй?

Маналог мала зацікавіў суразмоўцу. «У мяне да вас іншая справа, — сказаў ён. — Мы жадаем цалкам імпартаваць у нашу краіну беларускую сацыяльна‑палітычную мадэль».

Словы госця трохі збянтэжылі чыноўніка.

— Як цалкам? — спытаў той.

— Цалкам. Уключна з бібліятэкай і адрыўнымі талончыкамі ў транспарце. Гэта загад прэзідэнта.

— А… нашто?

— Каста‑Брыка, — адказаў янкі. — Краіна між Гандурасам і Чылі.

— Што — «Каста‑Брыка»?

Амерыканец дастаў цыгару:

— Прэзідэнт Каста‑Брыкі хворы на свіны грып. Спачатку ён проста тэрарызаваў суайчыннікаў. У іх зараз бітва за ўраджай бананаў, і ён пачаў пагражаць усім фазендэйра‑аўтсайдэрам асабіста заявіцца да іх на фермы. Натуральна, тыя ад жаху пачалі ставіць суперрэкорды.

— Якая цікавая напрацоўка…

— Далей — болей. Ён вырашыў расправіцца з апазіцыяй: пачаў тусавацца на іх маршах і акцыях. Апазіцыя перастала з’яўляцца на вуліцах увогуле. Цяпер Каста‑Брыка выходзіць на міжнародны ўзровень шантажу: патрабуе, каб ЗША адчынілі рынкі для іх грэйпфрутаў, далі мільярд ільготнага крэдыту і прывезлі на халяву шоу Мадонны. Калі не выканаем — лідэр Каста‑Брыкі са сваімі бацыламі гразіцца выступіць на Генеральнай асамблеі ААН.

Мы не ведаем, што рабіць. Адзіная краіна, якая выстаяла супраць грыпу, — гэта Беларусь. Разумееце, да чаго я вяду?

Чыноўнік задумаўся. Ён быццам лічыў нейкія плюсы і мінусы:

— Да нас той грып не ліпне, бо нашыя бацылы яшчэ страшнейшыя! Хочацца касіць траву, катацца на роліках, размяркоўвацца ў Чарнобылькую зону… Перадайце Абаму — або ён адмяняе санкцыі і дае доступ нашай малочнай прадукцыі на амерыканскі рынак, або хана вам. Заразім усё, што рухаецца. Усе выпускнікі Еля ў Чарнобыльскую зону з’едуць. На роздум даем 24 гадзіны!..

Пакінуўшы амерыканца ў стане шоку, чыноўнік пабег да калегі ў Міністэрства аховы здароўя за даведкай, што ён хворы.

Лёлік Ушкін

Каментары1

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі15

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →