Поп-зоркі ў Брытаніі сабралі для Украіны на дабрачынным канцэрце 16 мільёнаў даляраў
12,2 млн фунтаў ($16 млн) для Украіны ўдалося сабраць з дапамогай тэлевізійнага канцэрта ў Брытаніі з удзелам поп-зорак — Эда Шырана, Камілы Кабэльё, Ніла Роджэрса і Эмелі Сандэ.
Сродкі збірала дабрачынная арганізацыя Disasters Emergency Committee. Snow Patrol, Бэкі Хіл, Грэгары Портер, Палома Фэйт, Том Адэл і the Manic Street Preachers таксама выступілі на двухгадзінным шоу у Бірмінгеме.
Акрамя гэтага, на сцэе з'явілася ўкраінская спявачка Джамала з песняй «1944».
«Вялікі дзякуй, што прыйшлі, — сказаў Эд Шыран, звяртаючыся да 8-тысячнай аўдыторыі і гледачоў тэлеканала ITV. — Гэта такая важная справа, і для мяне вялікі гонар быць тут». Спевека цытуе Бі-бі-сі.
Каментары