Зборныя Польшчы і Партугаліі прабіліся на чэмпіянат свету па футболе
Учора прайшлі два стыкавыя матчы за права выступаць на чэмпіянаце свету па футболе, што пройдзе ў лістападзе-снежні ў Катары.
Зборная Польшчы перамагла Швецыю 2:0 (галы забілі Левандоўскі і Зялінскі), а Партугалія з такім жа лікам выйграла ў Паўночнай Македоніі (двойчы забіў Бруну Фернандэш).
Апошні кандыдат ад Еўропы вызначыцца ў чэрвені. З-за вайны не згуляны матч Шатландыя — Украіна. Яго пераможца згуляе з Уэльсам.
Каментары