На сайце расійскай «Камсамолкі» нейкі час правісела інфармацыя, што на вайне ва Украіне загінуў 9861 расійскі салдат
Пры гэтым выданне спасылалася на Міністэрства абароны, хоць на брыфінгах ведамства такая інфармацыя не прыводзілася.
Зараз гэты фрагмент з нататкі «Камсамолкі» выдалены. Зрабілі гэта пасля таго, як на лічбы нарэшце звярнулі ўвагу і пачалі пра іх пісаць. З часу публікацыі тэксту прайшлі суткі.
Рэдакцыя «Камсамолкі» неўзабаве дала тлумачэнне сітуацыі, спаслаўшыся на ўзлом адмінкі сайта выдання і назваўшы размешчаную інфармацыю фэйкам.
Каментары