СБУ затрымала тыктокера, пасля публікацыі якога расійскія войскі абстралялі гандлёвы цэнтр у Кіеве
Днямі хлопец выклаў у Інтэрнэт матэрыялы аб размяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў, а ўчора Расія ўдарыла па кіеўскім гандлёвым цэнтры Retroville, каля якога вайскоўцы знаходзіліся.
Следства высвятляе, свядома гэты чалавек папрацаваў карэкціроўшчыкам агню ці не.
Пакуль жа СБУ заклікае грамадзян краіны не публікаваць у адкрытых крыніцах ніякіх звестак пра Узброеныя сілы Украіны або вынікі абстрэлаў. Бо ўсе сацсеткі маніторацца расійскім бокам, і выкладзеныя відэа і здымкі, асабліва калі выкладзеныя неадкладна, могуць быць выкарыстаныя для карэктавання агню.
Каментары