Свет

Інстытут ваенных даследаванняў: Справа ідзе да доўгай і крывавай вайны

Нямецкі часопіс Der Spiegel апублікаваў вынікі новай справаздачы амерыканскага аналітычнага цэнтра Institute for the Study of War. Гэты цэнтр вельмі інтэнсіўна сочыць за сітуацыяй ва Украіне, і ягоны прагноз не радуе: справа ідзе да доўгай і крывавай вайны. Ключавыя высновы справаздачы ў пераказе Аляксандра Фрыдмана.

Фота: Aris Messinis / AFP

1. Расійскія войскі не прасоўваюцца. Усё больш верагодным уяўляецца «крывавы пат», а вайна будзе працягвацца тыдні ці нават месяцы.

2. У выпадку «крывавага пата» наступіць сітуацыя, пры якой баявыя дзеянні будуць працягвацца, але становішча на фронце кардынальна мяняцца не будзе. Гэта тая самая сітуацыя, якая мела месца ў Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце.

3. Расіяне паспрабуюць усталяваць палітычны кантроль над занятымі тэрыторыямі, а ва Украіну будуць адпраўленыя дадатковыя рэзервы.

4. Бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў з мэтай зламаць супраціў насельніцтва працягнуцца, але гэтая стратэгія не прынясе расіянам поспеху.

5. У Маскве змірыліся з думкай, што заняць Кіеў не атрымаецца, але будуць працягваць артылерыйскія ўдары па цэнтральнай частцы сталіцы.

6. Калі расійскім войскам яшчэ і ўдасца заняць які-небудзь буйны ўкраінскі горад, то гэта будзе Марыупаль (дакладней, тое, што ад яго засталося). Магчымыя прарывы ў кірунку Крывога Рога, Дняпра ці Запарожжа пацерпяць паразу.

7. Працягнуцца спробы захапіць Харкаў.

8. Буйнога наступлення па ўсім фронце не чакаецца. Хутчэй за ўсё, прыбудзе малое падмацаванне і з яго дапамогай расійскія войскі будуць спрабаваць наступаць па вядомых ужо напрамках.

Аб уступленні беларускай арміі ў вайну ў справаздачы нічога не гаворыцца. Але аналіз стану спраў робіць яго вельмі верагодным: Расія востра мае патрэбу ў новых сілах.

Каментары

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам15

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →