Свет

Украінская разведка: Расійская эліта разглядае магчымасць ліквідацыі Пуціна

У асяроддзі расійскай дзелавой і палітычнай эліты фармуецца група ўплывовых асоб, якія выступаюць супраць Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе ўкраінская разведка і апісвае магчымыя сцэнарыі.

Галоўнае упраўленне разведкі Мінабароны Украіны піша, што мэта гэтай групы нязгоднай эліты — як мага хутчэй адхіліць Пуціна ад улады і аднавіць эканамічныя сувязі з Захадам, разбураныя з-за вайны ва Украіне.

У якасці пераемніка Пуціна яны разглядаюць дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава. Цікава, што менавіта Бортнікаў нядаўна трапіў у няміласць да Пуціна. Афіцыйная прычына апалы кіраўніка ФСБ — фатальныя разлікі ў вайне супраць Украіны.

«Бортнікаў і яго ведамства адказвалі за аналіз стаўлення ўкраінскага насельніцтва і магчымасцяў украінскай арміі.

Вядома, што Бортнікаў і некаторыя іншыя ўплывовыя прадстаўнікі расійскай эліты разглядаюць розныя варыянты адхілення Пуціна ад улады. У прыватнасці, не выключанае атручэнне, раптоўнае захворванне або любая іншая «выпадковасць», — паведамляе ўкраінская разведка.

Каментары

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам15

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →