Паглядзелі, якія прадукты сталі даражэйшымі, і зрабілі табліцу з параўнаннем цэн у розных крамах.
Некаторыя тавары значна падараджалі ў параўнанні з лютым. У асноўным гэта імпарт.
Возьмем гародніну. Таматы «Сліва» падскочылі ў цане на 35% (з 7,99 да 10,79 рубля за кіло), перац імпартны — ажно на 89% (з 8,99 да 16,99 рубля за кіло)! Часнок падаражэў на 12,5%.
Распушчальная кава прыбавіла ў цане 26% (мы параўноўвалі цэны на стограмовы пачак «Нэскафэ), цукар - 6%.
Пры гэтым на многія пазіцыі цэны не змяніліся ці выраслі нязначна (на пару капеек). На некаторыя нават упалі: напрыклад, гладкія агуркі, якія ў лютым прадавалі па 8,28 рубля за кіло, цяпер каштуюць 4,99. (Гэты маніторынг быў зроблены па цэнах «Е-дастаўкі»).
Адна з чытачак расказала, што прадаўцы ў крамах не паспяваюць вывешваць новыя цэннікі.
«Учора была ў дыскаўнтары. У іх вельмі шмат ляжыць новых цэннікаў. Прадавец яшчэ на мае тавары паглядзела, спытала, ці ведаю цану. Я сказала, што там напісана. Яна дадала пра тое, што ўсё мяняецца, прабіла тавары і на ўсялякі выпадак спытала, ці задавальняе кошт», — кажа жанчына. Па яе назіраннях, паход у краму стаў абыходзіцца даражэй на 20-25%.
«Кінулася ў вочы, што бананы сталі амаль 6 рублёў. У Еўраопце яшчэ можна за 5 набыць. Прыкметна падаражэла гародніна, асабліва памідоры. Цяпер яны па 10 рублёў, купляла раней па 6-8 рублёў максімум. Малако раней набывала за 2 рублі, цяпер за 2,88. Мой любімы сыр з белай цвіллю раней быў 6 рублёў, а цяпер 8,70», — кажа іншая мінчанка.
Параўналі цэны на хадавыя тавары ў розных крамах і зрабілі табліцу (гартайце ўбок).
«Еўраопт» | «Суседзі» | «Віталюр» | «Green» | |
Бананы | 4,89 | 5,59 | 5,59 | 5,99 |
Алей «Залатая семачка» раф. 1 л РФ | 4,99 | 5,19 | 5,09 | 5,89 |
Свініна, шыйная частка, 1 кг | 14,99 | 15,99 | 16,49 | 16,49 |
Шакалад «Сталічны элітны», 200 г, РБ | 4,29 | 5,79 | 4,99 | 5,09 |
Агурок гладкі, 1 кг | 6,99 | 4,50 | 8,29 | 5,69 |
Часнок, 1 кг | 13,49 | 13,46 | 14,99 | 15,99 |
Малако «Брэст-Літоўскае» ультрапаст. 2.8%, 1л, РБ | 1,94 | 1,90 | 1,97 | 1,96 |
Смятана «Прастаквашына» 25%, 350 г, РБ | 2,98 | 2,73 | 3,05 | 3,03 |
Каўбаса варана-вэнджаная «Крамлёўская» салямі в/с, 1 кг, РБ | 14,79 | 14,87 | 13,38 | 16,88 |
Філе курынае паўфабрыкат, 1 кг, РБ | 9,89 | 9,99 | 10,49 | 10,29 |
Гарбата «Greenfield» летні букет, 25*2 г, РФ | 2,99 | 5,15 | 4,59 | 4,39 |
Печыва «Слодыч» з шакаладам, 390 г | 3,29 | 3,05 | 3,69 | 3,49 |
Тварог рассыпісты «Мінская марка» 9%, 350 г | 2,66 | — | 2,75 | 2,67 |
Тамат круглы, 1 кг | 8,79 | 9,15 | 9,99 | — |
Сыр «Брэст-Літоўскі» 50%, 200 г, РБ | 3,59 | 3,51 | 3,71 | 3,62 |
Перац чырвоны, 1кг | 16,99 | 23,35 | 12,99 | 17,99 |
Тушка кураняці-бройлера астуджаная, 1 кг, РБ | 5,45 | 5,69 | 6,36 | 5,60 |
Бульба, 1 кг | 1,40 | 1,40 | 1,40 | 1,39 |
Капуста пекінская, 1 кг | 6,49 | 5,49 | 7,99 | 7,92 |
* цэны на аснове infoprice.by
Каментары