Беларускі пісьменнік Мікалай Гіль памёр сёння, 14 сакавіка, на 86-м годзе жыцця.
Мікола Гіль нарадзіўся ў 1936 годзе ў Лагойскім раёне. Яго сапраўднае прозвішча — Гілевіч. Але паколькі пад ім друкаваўся яго родны брат Ніл, Мікалай узяў сабе псеўданім Гіль, піша Zerkalo.io
Скончыўшы аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, Гіль працаваў у шэрагу СМІ. Большая частка жыцця звязаная з газетай «Літаратура і мастацтва», у якой ён прапрацаваў з перапынкамі больш за 30 гадоў. З'яўляўся яе галоўным рэдактарам у 1990-я гады.
Як сцвярджаў Зянон Пазняк, менавіта дзякуючы Гілю у газеце ў 1988-м з'явіўся знакаміты артыкул пра Курапаты, дзе распавядалася пра расстрэлы НКВД. Артыкул той павярнуў ход нацыянальнага адраджэння.
Гіль таксама быў вядомы як празаік, перакладчык, у яго літаратурным запісе выходзіла кніга касманаўта Пятра Клімука і ўспаміны Генадзя Карпенкі.
Каментары