Свет

Пятро Парашэнка паабяцаў удар у адказ, калі беларускія салдаты пойдуць ваяваць ва Украіне

Пяты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка распавёў, што чырвоную рысу Лукашэнка ўжо перакрочыў, і паабяцаў удар па Беларусі ў адказ у выпадку ўдзелу беларускіх салдат у вайне ва Украіне.

Скрын відэа

«Чырвоную рысу» Лукашэнка перасёк. Беларусь дэ-факта ўдзельнічае ў агрэсіі супраць нашай краіны. Падчас пяці гадоў майго прэзідэнцтва Лукашэнка неаднаразова публічна заяўляў, што ніколі з беларускай тэрыторыі не ўвойдзе ва Украіну ніводзін замежны салдат. А калі будзе нейкая гусенічная тэхніка, то гэта можа быць толькі трактар. Гэта ён заявіў у Чарнобылі.

І цяпер менавіта з Беларусі праз Чарнобыль подла, у спіну быў нанесены ўдар. І гэтая групоўка цяпер складае асноўную пагрозу Кіеву. Яны захапілі Чарнобыльскую станцыю. Менавіта яны вядуць знішчальны агонь па грамадзянскіх кварталах Чарнігава. Менавіта яны забіваюць мірных жыхароў. Менавіта яны здзейснілі гуманітарную катастрофу. Марадзёры, тэрарысты — тое, што яны здзейснілі ў Гастомелі, Бучы, Ірпені. І сёння гэтыя кадры абышлі ўвесь свет. І яны складаюць карціну Сталінграда Другой сусветнай вайны або Алепа ў Сірыі. Гэта ўсё — прамая адказнасць Лукашэнкі», — сказаў Парашэнка.

Ён нагадаў, што ўкраінцы ваююць за сваю зямлю, а беларускія салдаты, на яго думку, пратрымаюцца ва Украіне нядоўга.

«А ўдар у адказ будзе нанесены, і Лукашэнка там не застанецца, калі ён канчаткова з'едзе з глузду і аддасць загад аб удзеле беларускіх салдат на нашай тэрыторыі», — дадаў Парашэнка. 

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →