Кіраўнік нямецкай разведкі затрымаўся ў Кіеве праз напад Расіі, але яго ўжо эвакуявалі
Спецпадраздзяленне нямецкай разведкі эвакуявала з Кіева кіраўніка свайго ведамства Бруна Каля, які знаходзіўся ва ўкраінскай сталіцы, калі Расія здзейсніла напад на Украіну. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».
Некалькі дзён таму, перад расійскім уварваннем, Бруна Каль паехаў у Кіеў, каб абмеркаваць сітуацыю з украінскімі калегамі.
«Але напад Расіі раніцай у чацвер, які здзівіў ўсіх, таксама здзівіў Каля», — адзначае выданне.
Пасля таго, як міністр замежных спраў Аналена Бербак заклікала ўсіх немцаў пакінуць краіну, спецыяльны аддзел федэральнай паліцыі па пытаннях асабістай абароны за мяжой прыняў меры і эвакуяваў дыпламатаў і афіцэраў сувязі па сушы.
Але Каль не змог своечасова дабрацца да гэтага эвакуацыйнага падраздзялення. Таму з гэтай небяспечнай сітуацыі яго давялося ратаваць адмысловаму аддзелу разведкі. У другой палове дня ў пятніцу ён павінен быў прыбыць на тэрыторыю Польшчы.
Каментары