Грамадства

Пуцін пра ўкраінскую ўладу: Шайка наркаманаў і бендэраўцаў

Пуцін сёння ў рэжыме анлайн-канферэнцыі правёў пасяджэнне Рады бяспекі. Ён выступіў з прамоваю. Паводле прэзідэнта Расіі, асноўны супраціў ва Украіне аказвае не рэгулярная армія, а «нацыяналістычныя фармаванні, якія, як вядома, і нясуць прамую адказнасць за генацыд на Данбасе і кроў мірных грамадзян».

«Нацыяналістычныя элементы, укаранёныя ў склад рэгулярных украінскіх часцей, не толькі падбухторваюць іх да аказання ўзброенага супраціву, але і па сутнасці граюць ролю загарадатрадаў», — сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што «бендэраўцы і неанацысты выстаўляюць цяжкае ўзбраенне, у тым ліку сістэмы залпавага агню, прама ў цэнтральных раёнах буйных гарадоў, у тым ліку Кіева і Харкава».

«Яны плануюць выклікаць агонь у адказ расійскіх ударных комплексаў па жылых кварталах. Яны дзейнічаюць, як тэрарысты ва ўсім свеце, прыкрываюцца людзьмі ў надзеі затым абвінаваціць Расію ў ахвярах сярод мірнага насельніцтва. Дакладна вядома, што ўсё гэта адбываецца па рэкамендацыі замежных кансультантаў, перш за ўсё амерыканскіх дарадцаў», — сказаў Пуцін.

Ён звярнуўся да ваеннаслужачых узброеных сіл Украіны, заклікаў іх браць уладу ў свае рукі.

«Падобна, нам з вамі будзе лягчэй дамовіцца, чым з гэтай шайкай наркаманаў і неанацыстаў, якая засела ў Кіеве і ўзяла ў закладнікі ўвесь украінскі народ», — сказаў Пуцін.

Больш навінаў па тэме глядзіце ў нашым АНЛАЙНЕ

Каментары

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень4

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

У Цвярской вобласці пасля атакі беспілотнікаў пачаўся моцны пажар, ідзе эвакуацыя2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку7

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу9

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень4

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →