У першы дзень вайны ва Украіне бліцкрыг Пуціну не ўдаўся. Украінскія войскі аказалі чынны супраціў. Упартыя баі ішлі па ўсім перыметры ўкраінскай мяжы. Прэзідэнт Зяленскі паведаміў пра гібель 157 украінскіх вайскоўцаў. Лічба стратаў з расійскага боку невядомая. Сёння вайна працягваецца, ідуць яе другія суткі. На жаль, братнюю Украіну бамбяць і атакуюць з тэрыторыі Беларусі.
Каментары