Інтэрнэт і СМІ

«Никакой чрезвычайщины». Што пісалі лукашэнкаўскія СМІ ў дзень уварвання Расіі ва Украіну

Раніцай 24 лютага ўвесь свет паралізавала навіна — Расія пачала вайну супраць Украіны. Сусветныя СМІ ў рэжыме анлайн сочаць за сітуацыяй, якая радыкальна мяняе расклад ва ўсім рэгіёне. А як асвятляюць уварванне Пуціна лукашэнкаўскія СМІ, якія традыцыйна становяцца люстрам пазіцыі ўладаў? Сабралі для вас асноўнае, што трэба ведаць.

«Советская Белоруссия». Вайна вайной, а рэферэндум — па раскладзе

Газета Лукашэнкі чакана вынесла ў найгалоўнае яго цытаты пра няўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны і запэўніванні ў адсутнасці для Беларусі якіх-небудзь пагроз. Пры гэтым СБ ігнаруе ўжо анансаваныя новыя санкцыі супраць Беларусі, якую Еўропа і ЗША разглядаюць не іначай як плацдарм Пуціна, над якім Лукашэнка страціў кантроль. СБ не згадвае і не каментуе заявы Узброеных сілаў Украіны пра наступ асобных узводаў расійскіх сілавікоў з тэрыторыі Беларусі, запуск чатырох балістычных ракет і перыядычныя вылеты верталётаў у бок Украіны, якія, можна меркаваць, высаджваюць расійскі дэсант.

Прапагандысцкае выданне стварае ілюзію, што Лукашэнка трымаецца нейтралітэту, а вайна з Украінай — гэта ўсё «заходнія суседзі, якія дзякуючы сваім амерыканскім гаспадарам нарошчваюць ваенную моц ля нашых межаў і спрабуюць зноў развязаць вайну ва Украіне». А вядомая прапагандыстка Людміла Гладкая запэўнівае, што «никакой чрезвычайщины» не адбываецца.

Другая па значнасці тэма — рэферэндум, які ўлады па-ранейшаму збіраюцца правесці ў бліжэйшую нядзелю, нягледзячы на тое, што пад бокам ідзе вайна. Выданне рапартуе, што датэрміновая яўка ўжо перавысіла 24%. Лукашэнка сёння ўжо прадрок, што «калі так пойдзе і далей, то да нядзелі яўка перавысіць 51%, і можна будзе лічыць, што рэферэндум адбыўся, нават да асноўнага дня галасавання».

Роўна той самы парадак і ў галоўным дзяржаўным інфармагенцтве. Пра шалёны курс даляра і еўра, узлёт цэнаў у беларускіх крамах, магчымыя наступствы для беларускай эканомікі — ні слова. 

Трэба адзначыць, што вайна Расіі з Украінай асвятляецца даволі стрымана. Адназначнага слова «вайна» БелТА пазбягае, называючы дзеянні «спецаперацыяй Расіі» і «сітуацыяй ва Украіне».

Раёнкі. Афіцэры галасуюць датэрмінова

Вось так выглядае сайт «Хойніцкіх навін», газеты прыгранічнага з Украінай раёна. Асноўныя артыкулы прысвечаны датэрміноваму галасаванню на рэферэндуме. Далей — святочныя матэрыялы да 23 лютага. Толькі пару навін радком расказваюць пра эвакуацыю беларусаў з Украіны і планавы прызыў афіцэраў запасу.

Падобная карцінка ў «Прыпяцкай праўды», газеты Нараўлянскага раёна, таксама прыгранічнага. Але ёсць у галоўных дзве навіны пра вайну: заява Мінабароны, што ўдзел беларусаў у аперацыях на Данбасе — фэйк, і словы Лукашэнкі аб «недапушчэнні кровапраліцця».

Галоўная старонка «Лідскай газеты» таксама прысвечаная рэферэндуму. «Давяраем абранаму курсу», — рапартуе газета. Некалькі навін пра вайну — гэта бюракратычныя заявы Лукашэнкі і Пуціна.

Барысаўская раёнка «Адзінства» крыху асвятляе ваенныя падзеі — піша пра святочныя мітынгі да 23 лютага. «Размаўляць з намі з пазіцыі сілы, мовай шантажу і пагроз мы нікому не дазволім», — цытуе газета генерал-маёра Аляксандра Навуменку. І публікуе фота, як ён на рэферэндуме датэрмінова прагаласаваў «за будучыню краіны».

Пра датэрміновае галасаванне як галоўную падзею піша і «Аршанская газета». А яшчэ пра тое, што ў горадзе адкрылася выстава электрамабіляў — чым не навіна для Оршы ў дзень, калі пачалася вайна.

Раёнка «Пінскі веснік» таксама не лічыць вайну галоўнай тэмай. Бо хутка рэферэндум і на дошку гонару занеслі новых асоб. «Дзень другі, актыўнасць не спадае», — гэта цытата пра датэрміновае галасаванне, а не пра ўварванне Расіі ва Украіну, як вы маглі б падумаць.

Каментары

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі19

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі3

«Восем крокаў і назад». Кніга пра турму для дзяцей — гэта правільна?3

ШІ-порна пачынае выцясняць звычайнае. «Онліфанз» ператвараецца ў платформу дыпфэйкаў20

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

Сяргей Лаўроў упершыню пасля пачатку вайны прыехаў у Еўрасаюз. Сустрэлі яго не гасцінна4

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў14

Ізраіль не без задавальнення назірае за бітвай гадзюкі і жабы ў Сірыі10

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы1

Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі19

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →