ЗША ўвялі санкцыі супраць 24 беларускіх кампаній і фізічных асоб. Поўны спіс
ЗША ўводзяць санкцыі супраць 24 беларускіх кампаній і фізічных асоб за падтрымку Беларуссю ўварвання Расіі ва Украіну, паведамляе Мінфін ЗША.
Пад санкцыі трапілі:
- Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі;
- «Белінвестбанк»;
- Банк «Дабрабыт»;
- ТАА «Белінвест-інжынірынг»;
- ЗАТ « Белбізнэслізінг»;
- Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ);
- Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт;
- «Белспецзнештэхніка»;
- ААТ «КБ «Радар», кіраўнічая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі»;
- ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод»;
- ААТ «Інтэграл»;
- ТАА «Абаронныя ініцыятывы»;
- УП «Мінатор-Сэрвіс»;
- НВТАА «ДКБ ТСП»;
- «Сінэзіс»;
- ТАА «24х7 Паноптэс»;
- Міністр абароны Віктар Хрэнін;
- Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч;
- Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус;
- Намеснік старшыні Дзяржкамваенпрама Вячаслаў Расалай;
- Уладальнік «Сінэзіса» Аляксандр Шатроў;
- Бізнэсмен з атачэння Лукашэнкі Аляксандр Зайцаў;
- Гендырэктар МЗКЦ Аляксей Рымашэўскі;
- Намеснік гендырэктара МЗКЦ Аляксандр Вецяневіч.
Акрамя таго, санкцыі ЗША супраць расійскіх банкаў «ВТБ», «Сбербанк» і «ВЭБ» закранулі і беларускіх «дочак» — «Банк ВТБ Беларусь», «БПС-Ашчадбанк» і «БелВЭБ».
Абмежаванні ў дачыненні да «Сбербанка», «ВТБ» і «ВЭБ» разам з мерамі супраць уласна беларускіх банкаў закранаюць амаль пятую частку ўсяго фінансавага сектара краіны.
Каментары