Рэпрэсіўны канвеер не спыняецца, затрыманні ідуць па ўсёй краіне
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні, якія прайшлі ў Мінску і рэгіёнах апошнімі днямі.
23 лютага на выхадзе з кватэры супрацоўнікамі ГУБАЗіК быў затрыманы мінчук Андрэй Бясько. У яго кватэры, а таксама ў кватэры яго маці прайшлі ператрусы. Былі выняты планшэт, ноўтбук і тэлефон сына. Вядома, што Андрэя павезлі ў Кастрычніцкі РУУС.
22 лютага ў сталіцы былі затрыманы настаўніца англійскай мовы Ганна Барысовіч і дзве яе дачкі — Яна і Таццяна Барысовіч. Дома ў іх прайшоў вобшук у межах крымінальнай справы. Таксама паведамляецца пра затрыманне ў Мінску ў гэты дзень Уладзіміра Сапегі.
У Белаазёрску 23 лютага каля 7 раніцы затрымалі для гутаркі Уладзіміра Зубрыцкага. Сутнасць справы пакуль невядомая.
Каментары