Прэм’ер Галоўчанка: Беларусь рыхтуецца да самай маштабнай закупкі ўзбраення за ўсю гісторыю дзяржавы
Пра падрыхтоўку да масавай і «фінансава ёмістай» закупкі зброі паведамілі ва ўрадзе. Такія выдаткі патлумачылі сітуацыяй навокал.
Прэм’ер Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь неўзабаве купіць вялікую колькасьць узбраення і вайсковай тэхнікі — гэта будзе «самае маштабнае і фінансава ёмістае» рашэнне за ўсю гісторыю дзяржавы», — цытуе БелТА чыноўніка.
Паводле Галоўчанкі, цягам бліжэйшых некалькіх гадоў для войска і іншых сілавых структураў паступіць значная колькасць узораў узбраеньня і вайсковай тэхнікі.
«Такой маштабнай праграмы ніколі ў нас не было, але сам час абавязвае нас гэта рабіць, у дадатак да таго, што вырабляе і пастаўляе наш айчынны абаронны сектар» — сказаў ён.
Напярэдадні і Лукашэнка анансаваў закупку ўзбраенняў.
«На працягу бліжэйшых некалькіх гадоў плануем закупіць і паставіць у войскі шырокі пералік самых сучасных узбраенняў, сярод якіх самалёты Су-30СМ (іх пастаўка завяршаецца ўжо ў канцы гэтага года), дзясяткі верталётаў, зенітныя ракетныя комплексы, «Тор-М2», ‒ заявіў ён.
Лукашэнка таксама расказаў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне аб аснашчэнні беларускіх Узброеных Сіл зенітнымі ракетнымі комплексамі С-400 «Трыумф».
Каментары