Крымінальную справу журналіста Алега Груздзіловіча перадалі ў суд
Справу палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча перадалі ў суд, але дата пачатку крымінальнага працэсу пакуль невядомая. Пра гэта паведаміла жонка Груздзіловіча Мар'яна.
Справа заведзеная за асвятленне Груздзіловічам аднаго з маршаў пратэсту ў 2020 годзе, калі ён быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі і працаваў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай волі».
31 студзеня жонка Груздзіловіча Мар'яна мела спатканне з Алегам, якое доўжылася адну гадзіну, размова адбывалася ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, у пакоі для спатканняў, праз шкло з выкарыстаннем тэлефонных апаратаў.
Каментары