Грамадства

У Беларусі паўторна затрымліваюць былых палітвязняў і «хімікаў». Што адбываецца?

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманні звязаныя з чатам «Валейбол па выхадных», які прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Сярод затрыманых — палітвязень Юрый Касцюк з Брэста, які вызваліўся толькі 6 студзеня

Яшчэ ў студзені праваабаронцы паведамлялі, што супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі наведалі «хіміі» ПУАТ-17 у Гомелі, ПУАТ-45 у Сушках, ПУАТ-10 у Віцебску ды іншыя папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Палітвязняў-хімікаў дапытвалі, у іх для экспертызы забіралі мабільныя тэлефоны. 8 лютага тэлефоны вярнулі.

14 лютага стала вядома, што «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі чат «Валейбол па выхадных». Гэтае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

15 лютага брэсцкія праваабаронцы паведамілі пра затрыманне былога палітвязня Юрыя Касцюка, які вызваліўся 6 студзеня.

У гэты ж дзень, па інфармацыі праваабаронцаў з Магілёва, супрацоўнікі КДБ правялі вобшук і адвезлі ў невядомым кірунку палітвязня Станіслава Паўлінковіча. Ён знаходзіўся ў ПУАТ-39 у Крупках.

Таксама паведамлялі і пра затрыманне Георгія Васіленкі (ПУАТ-49 у Шклове).

Станіслаў Паўлінковіч. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

У той жа дзень сілавікі наведалі ПУАТ-45 і дапыталі Лявона Халатрана як сведку па крымінальнай справе.

15 лютага таксама забралі тэлефоны ў вязняў ПУАТ-49. Перастаў выходзіць на сувязь палітвязень Віктар Пархімчык з ПУАТ-45.

Лявон Халатран. Фота: старонка Халатарана ў Facebook

У сераду 16 лютага праваабаронцы «Вясны» паведамлялі, што на «хіміі» ў Камянецкім раёне затрымалі палітвязня Дзяніса Граханава. Раней яго асудзілі за надпіс «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Палітвязню далі тры гады «хіміі».

Магчыма, з той жа справай звязаныя вобшукі па месцах прапіскі Аляксея Ліпеня і Марыны Касінеравай. Вобшук праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі ў рамках справы па арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Яны дапыталі і Людмілу Насенка, маці Касінеравай.

Справа «Валейбола» паказвае, што людзі ў Беларусі працягваюць аб’ядноўвацца для супольных дзеянняў. 

У той жа час крыміналізацыя стварэння незарэгістраваных арганізацый і ўдзелу ў іх дае сілавым структурам юрыдычную падставу для завядзення крымінальных спраў супраць самага шырокага кола грамадзян.

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» былі ўжо прызнаныя шматлікія апазіцыйныя структуры, тэлеграм-каналы, чаты мікрараёнаў і паселішчаў і нават раней легальныя СМІ. Адпаведнае рашэнне прымае нават не суд, а непасрэдна самі сілавыя структуры.

На сёння вядома аб прыкладна 7000 палітычна матываваных крымінальных справах, заведзеных у Беларусі пасля 2020 года. Улады Беларусі адносяць іх да «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці».

За перыяд пасля 2020 года адбылося каля 45 000 палітычна матываваных затрыманняў. Паводле некаторых ацэнак, каля 70 000 чалавек пакінулі Беларусь, ратуючыся ад пераследу.

***

«Наша Ніва» пакуль не валодае інфармацыяй, што было ў чаце «Валейбол па выхадных», чаму ён стаў аб’ектам увагі сілавікоў. Калі вы ведаеце больш пра гэтую справу, пішыце ў @nasa_niva_bot.

Чытайце яшчэ:

«Нядаўна пра малако пісаў, зараз пра калабка…» Палітвязень Дзяніс Іваноў піша на «хіміі» казкі для сына

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →