Нідэрландская авіякампанія KLM спыніла палёты ў Кіеў, яе самалёты перастануць перасякаць ўкраінскую паветраную прастору. Пра гэта стала вядома ў суботу з паведамлення кампаніі. Адмена палётаў адбываецца на фоне абвастрэння сітуацыі на мяжы Украіны і Расіі.

Найбліжэйшы палёт у Кіеў быў запланаваны на ноч нядзелі, 13 лютага.
У авіякампаніі растлумачылі, што пастанова аб спыненні палётаў была прынятая пасля таго, як МЗС Нідэрландаў прысвоіў Украіне чырвоны ўзровень небяспекі паездак і рэкамендаваў грамадзянам каралеўства адмовіцца ад наведвання краіны. Перавозчык не паведаміў, калі плануе аднавіць палёты.
За апошнія суткі каля 30 краін выступілі з заклікамі да грамадзян пакінуць Украіну або ўстрымацца ад паездак туды. Сярод іх — ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Аўстралія, Новая Зеландыя, Нарвегія, многія краіны Еўрасаюза, уключаючы Германію, Нідэрланды і Італію, Ізраіль, Паўднёвая Карэя, Канада, Марока, Іарданія, Кувейт.
Каментары