Свет

«Мы не маглі дапусціць, каб яны атрымалі ДНК прэзідэнта». Разгаданая таямніца даўжэзнага крамлёўскага стала

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адхіліў просьбу Крамля прайсці тэст на COVID-19, калі прыбыў на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у Маскву. Таму яго і трымалі на адлегласці ад расійскага лідара. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў атачэнні Макрона.

Макрон і Пуцін падчас сустрэчы сядзелі на процілеглых канцах чатырохметровага стала.

Крыніцы агенцтва, знаёмыя з пратаколам аб стане здароўя прэзідэнта Францыі, паведамілі, што ў Макрона быў выбар: альбо ён згаджаўся на ПЛР-тэст, праведзены расійскімі лекарамі, і яму тады дазволілі б наблізіцца да Пуціна, альбо адмаўляўся, і тады быў бы вымушаны прытрымлівацца больш строгага сацыяльнага дыстанцыявання.

«Мы вельмі добра ведалі, што гэта азначае адсутнасць поціску рукі і гэты доўгі стол.

Але мы не маглі дапусціць, каб яны атрымалі ДНК прэзідэнта»,

— сказала адна з крыніц, спасылаючыся на асцярогі адносна бяспекі, калі французскі лідар будзе правярацца расійскімі лекарамі.

Другая крыніца ў асяроддзі Макрона пацвердзіла, што ён адмовіўся прайсці расійскі ПЛР-тэст. Замест гэтага ён здаў французскі ПЛР-тэст перад ад'ездам і тэст на антыген, зроблены ягоным уласным лекарам у Расіі. Але гэта не аказала на расійскі бок уражання. «Расіяне сказалі нам, што Пуціна трэба трымаць у строгай медыцынскай бурбалцы», — сказала гэта крыніца.

У чацвер, праз тры дні пасля сустрэчы Макрона і Пуціна, расійскі лідар прыняў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Абодва прэзідэнты абмяняліся поціскамі рукі і селі побач, падзеленыя толькі невялікім кававым столікам.

Таксама на мінулым тыдні Пуцін сустракаўся з венгерскім прэм'ерам Віктарам Орбанам, і яны сядзелі за тым самым вялікім сталом. Відаць, кіраўнік Венгрыі, нягледзячы на сваю прарасійскасць, таксама пакідаць у Маскве ДНК не рызыкнуў.

Каментары

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →