Свет

Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра ўкраінскага Дняпра

Генеральная пракуратура Беларусь распачала крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка ўкраінскага Дняпра Барыса Філатава. Яму інкрымінуецца распальванне нацыянальнай варожасці. 

Барыс Філатаў. Фота: прэс-служба Дняпроўскага гарсавета.

Паводле версіі пракуратуры, Барыс Філатаў, будучы службовай асобай, арганізаваў здыманне дзяржаўнага сцяга Беларусі, размешчанага ля ўваходу ў будынак гарадской рады, замяніўшы яго на бел-чырвона-белы. Тым самым, як лічаць пракуровы, ён «паздзекаваўся над гістарычнай і культурнай рэліквіяй і тым самым прынізіў нацыянальны гонар і годнасць беларусаў». 

Такія дзеянні беларускія пракуроры кваліфікавалі па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, завялі крымінальную справу і накіравалі яе ў Следчы камітэт.

Сам Барыс Філатаў сёння адказаў на патрабаванне беларускай амбасады прынесці прабачэнні «беларускаму народу»:

«Разумееце, мы жывем у свабоднай краіне. Так, у нашай краіне маса праблем, але ў ёй лёгка дыхаць.

Напрыклад, у нас, у адрозненне ад Беларусі, Прэзідэнт не прызначае кіраўнікоў горада. Больш таго, мы нашаму Прэзідэнту не падпарадкоўваемся. Мы — асобная галіна ўлады. Мы — мясцовае самакіраванне.

Ва Украіне прэзідэнт не камандуе мэрамі і муніцыпалітэтамі, таксама мэры і муніцыпалітэты не камандуюць грамадзянамі.

У нас кожны грамадзянін можа выйсці да мэрыі з плакатам: «Бора, калі ты ўжо здохнеш?», і яму за гэта нічога не будзе. Яго не паб'юць палкай амапаўцы і яго не пасадзяць у камеру.

Так, безумоўна, Бору такія плакаты могуць не падабацца, але дэмакратыя Бору падабаецца больш. Таму, калі мясцовая моладзь усталявала каля мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных суполак, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй захочацца. Тым больш што, у адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бел-чырвоны-белы сцяг не з'яўляецца забароненым у Украіне. Таму моладзь можа вешаць у мэрыі любыя сцягі, якія захоча.

І «улады Дняпра» тут моладзі не ўказ. Таму, што мы жывем у свабоднай краіне. Мы ганарымся тым, што мы жывем у свабоднай краіне.

І гатовыя яе абараняць. Хоць гэта, напэўна, вам дакладна гэтага не зразумець. Ні ў Расеі, ні ў Беларусі».

Чытайце таксама: 

Беларусь уручыла ноту пратэсту Украіне за замену чырвона-зялёнага сцяга каля мэрыі Дняпра на бела‑чырвона‑белы

Пасольства Беларусі ў Украіне: Беларусы ставяцца да чырвона-зялёнага сцяга з трымценнем

Сцяг Беларусі каля мэрыі ўкраінскага Дняпра замянілі на бела-чырвона-белы

Каментары

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам15

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →