У Беларусі гадавая інфляцыя ў студзені склала 10%, паведамляе Белстат. Пры гэтым цэны на прадукты павысіліся на 12% у гадавым выражэнні.
Па даных Белстата, нехарчовыя тавары ў гадавым выражэнні падаражэлі на 9,3%, а платныя паслугі — на 9,1%.
Інфляцыя на прадукты ў мінулым месяцы склала 2%, а ў цэлым па ўсіх таварах і паслугах — 1,5%.
Нагадаем, у 2021 годзе інфляцыя разагналася да 10% у гадавым выражэнні. Гэта ў два разы больш, чым першапачатковы прагноз уладаў. План на гэты год — утрымаць рост цэн на ўзроўні 6%.
Каментары