Усяго патроху

Пазашлюбны сын Шварцэнэгера зняўся для вядомага часопіса — сацсеткі ў захапленні

24-гадовы Джозэф Баэна, пазашлюбны сын акцёра Арнольда Шварцэнэгера, з’явіўся на вокладцы выдання Men’s Health.

Усе фота: Instagram / projoe2.

Як і яго зорны бацька, Баэна сур’ёзна займаецца бадыбілдынгам. Вокладку Men’s Health са сваім фота хлопец апублікаваў у Instagram.

Карыстальнікі сацсеткі пакінулі пад фота Баэны сотні каментарыяў, поўных захаплення: «Выліты Шварцэнэгер у маладосці», «Ён самы круты з яго сыноў», «З усіх дзяцей Шварцэнэгера ён больш за ўсё падобны да Арні?». Самому хлопцу таксама спадабалася здымацца для выдання — ён назваў гонарам і удачай тое, што з’явіўся на вокладцы часопіса.

Маці Джозэфа Мілдрэд Баэна была хатняй работніцай Шварцэнэгера. Джозэф распавёў журналістам Men’s Health, што ён не ведаў, хто яго сапраўдны бацька, да 13 гадоў. Калі ж Джозэф атрымаў гэтую інфармацыю, яна змяніла яго свет. Цяпер Баэна і Шварцэнэгер падтрымліваюць даволі блізкія адносіны.

Каментары

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

Літовец расказаў, як трапіў у полк Каліноўскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →