Свет

Джазмэн з Кыргызстана ўсё ж прызнаўся, што яго катавалі ў Казахстане, і распавёў, за што ўдзячны казахскім «азаронкам» 

Вядомы кыргызскі джазавы музыкант Вікрам Рузахунаў, якога раней дзяржаўныя СМІ Казахстана спрабавалі выдаць за аднаго з алмацінскіх пагромшчыкаў, прызнаў, што яго катавалі, а таксама выказаў словы «падзякі» казахстанскаму дзяржтэлебачанню, піша КазТАГ.

«Я ад усяго сэрца хачу падзякаваць усім, хто шчыра спачуваўі і спрыяў майму вызваленню.

І пачну з казахстанскага ТБ… Так-так, дзякуй вам. 

Калі б не інтэрв'ю, ніхто б не даведаўся, дзе я і што са мной. Дзякуючы вам, разумныя людзі ва ўсім свеце змаглі зразумець рэаліі таго, што адбываецца, зрабіць цвярозую ацэнку падзей у Казахстане. Хоць я казаў журналістам, што ніхто не паверыць і ў мяне ёсць праца ў Кыргызстане, але яны не паслухалі… Дзякуй таму чалавеку, які з сотняў неабгрунтавана затрыманых, невінаватых, абраў менавіта мяне, прымусіў завучыць сцэнарый і пераказаць на камеру»,

— напісаў Рузахунаў у чацвер на сваёй старонцы ў адной з сацсетак.

Як адзначыў музыкант, па ацэнцы дактароў, яму заставалася нядоўга.

«Учора быў апошні дзень самаізаляцыі, а сёння першы дзень майго новага жыцця, які падзеліць перыяд «да» і «пасля» студзеньскіх падзей у Казахстане. ( … )

Зламаныя рэбры ўжо пашкодзілі левае лёгкае, не хапіла пару удараў, каб пашкодзіць сэрца…

Тым часам у свеце — родныя, сябры, калегі і ўсе, хто апазнаў мяне на відэа, пачалі актыўна рэпосціць інфу, што выклікала рэзананс, які падхапілі блогеры, СМІ і праваабаронцы. Дзякуючы майму сябру, а цяпер, па праве і анёлу-ахоўніку — Юліі Руцкай, ля пасольства Казахстана ў Кыргызстане быў арганізаваны мірны мітынг. Дэпутат Дастан Бекешаў у сваім Інстаграме прапанаваў аплаціць адвакатаў у Казахстане. Сузаснавальнік расійскай кампаніі «Формула трафіку» Максім Чыркоў прапаноўваў любую суму, абы мяне адпусцілі», — дадаў ён.

Таксама джазмэн адзначыў, што да справы падключыліся прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, а таксама кіраўнік Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Качмыбек Ташыеў, якія праверылі яго па ўсіх каналах і пацвердзілі яго недатычнасць да беспарадкаў.

9 студзеня дзяржаўнае тэлебачанне Казахстана паказала збітага мужчыну, які сцвярджаў, што 2 студзеня яму купілі квіток да Алматы і ён прыехаў з Кыргызстана, каб зарабіць грошы за ўдзел у мітынгах. У мужчыне амаль адразу ж пазналі кыргызскага музыканта Вікрама Рузахунава, акрамя таго, спецслужбы Кыргызстана паведамілі, што квіток джазмена ў Алматы быў набыты яшчэ 16 снежня.

Пасля скандалу Рузахунаў быў адпушчаны на радзіму, а дзяржаўныя СМІ паспешліва выдалілі ўсе відэа з музыкам.

Каментары

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска16

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска

Усе навіны →
Усе навіны

Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне7

Памёр Міхаіл Вергеенка1

Латвія хоча наогул забараніць машынам з беларускімі нумарамі перасоўвацца па краіне8

Віцебская сям'я знайшла зніклага сваяка праз 25 год1

Трамп упершыню з'явіўся на публіцы з перавязаным вухам пасля стрэлаў у Пенсільваніі ФОТА1

Беларус, які сарваўся са скалы ў Кабардзіна-Балкарыі, загінуў

«Білі флагштокам, каб роўна стаяў на каленях перад начальнікам», — палітвязень, які мяняў сцягі на бел-чырвона-белыя, расказаў пра зняволенне

Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь1

На Валожыншчыне блаславілі новы помнік на магіле святара, якога забілі камсамольцы ў 1950 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва6

Ад заўтра абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі мае ўвесці Літва

Галоўнае
Усе навіны →