Следам за Эрдаганам захварэў на кавід і міністр абароны Турцыі. Ён таксама наведваў Кіеў
Міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар захварэў на кавід. Ён суправаджаў падчас візіту ва Украіну прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана, у якога ўчора таксама выявілі COVID-19.
«Вынік майго тэста на COVID-19 аказаўся станоўчым. На шчасце, я добра пачуваюся, і мы працягваем нашу працу, прымаючы неабходныя меры засцярогі», — напісаў міністр у Твітары
Дэлегацыя Турцыі прыбыла ў Кіеў у чацвер, 3 лютага. Агенцтва Anadolu паведаміла, што Эрдагана ў паездцы суправаджалі, у прыватнасці, Акар, кіраўнік МУС Сулейман Салу і кіраўнік Мінэнергетыкі Фаціх Данмез, міністр прамысловасці і тэхналогій Мустафа Варанк.
Каментары