Чарговы рэкорд. Мінздароўя паведаміла пра 8 315 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведаміла, што за мінулыя суткі зафіксавана 8 315 выпадкаў каранавіруса, учора называлася лічба ў 8 231 чалавека.
Учора паведамлялася пра 8 231 выпадак, у пятніцу — 7 350, у чацвер — 4990, у сераду — 3 634, у аўторак Мінздароўя паведаміла пра 1918 выпадкаў кавіду.
Выпісаныя за мінулыя суткі 1477 чалавек.
Агулам, з пачатку пандэміі, зарэгістраваныя-777 391 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 765 467.
За мінулыя суткі памерлі 15 чалавек (за ўвесь час 6 147), зроблена 35 554 тэсты.
Каментары