Грамадства

Былога падпалкоўніка міліцыі з Іўя будуць судзіць за перавышэнне ўлады. Яму пагражае да 10 гадоў

Былога падпалкоўніка міліцыі Пятра Будзько, які ўдзельнічаў у 2020 годзе ў пратэстах, будуць судзіць за перавышэнне ўлады (ч. 3 арт. 426 КК). У канцы мінулага года ён быў арыштаваны на 32 сутак, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

«Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала закона. Накрыла крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту — прыцягнення вінаватых да адказнасці», - распавёў былы сілавік у лютым 2021 года.

Што вядома пра справу

— Будзько адслужыў у міліцыі больш за 20 гадоў. Завяршыў службу ў Карэлічах (Гродзенская вобласць) намеснікам начальніка РАУС.

— У снежні 2020 года быў арыштаваны на 32 дні (за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

— Будзько затрымалі 20 жніўня мінулага года. Дома і на лецішчы ў яго правялі ператрусы, канфіскавалі тэхніку.

— Зараз яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?

У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў2

Самае позняе рашэнне VAR у гісторыі. Гол Аргенціны на Алімпіядзе адмянілі толькі праз дзве гадзіны2

Хто той хлопец, які падарваў расійскага афіцэра ў Маскве і быў арыштаваны ў Турцыі6

Джо Байдэн: Я перадаю эстафету новаму пакаленню

«Раптам не прыйшоў на працу, а праз пару дзён яго затрымалі». Новыя падрабязнасці пра немца, прысуджанага да расстрэлу ў Беларусі1

У Добрушскім раёне асвяцілі хлеў з каровамі ФОТАФАКТ7

Беларус накарміў вужа рыбай і зняў працэс на ВІДЭА1

У Ляхавіцкім раёне мужчына хацеў спаліць суседскі хлеў, ды памыліўся будынкам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

«Там думаюць пра адно — калі ўсё гэта здарыцца». Дзе і ў якіх умовах цяпер знаходзіцца Рыка Крыгер?

Галоўнае
Усе навіны →