Пакінула Беларусь журналістка Радыё Свабода Іна Студзінская. На яе была заведзена крымінальная справа
Пра «эвакуацыю» Іны Студзінскай паведаміў у Фэйсбуку кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.
У паведамленні адзначаецца:
«Журналістка Радыё Свабода была арыштаваная ў ліпені 2021 і прызнаная палітзняволенай. Праз 10 сутак (з якіх 9 трымала галадоўку), была выпушчаная ў статусе падазраванай. Дзякуючы службе эвакуацыі фонда BYSOL Інэса цяпер у бяспечным месцы».
Людзям, звязаным з Радыё Свабода, цяпер у Беларусі знаходзіцца небяспечна. Апошнім часам адбылося некалькі арыштаў людзей, якія супрацоўнічалі з гэтым СМІ цяпер ці ў мінулым.
Зняволеныя Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык, затрымліваўся, але быў адпушчаны з крымінальнай справай Севярын Квяткоўскі, які неадкладна пасля гэтага выехаў за мяжу.
Каментары