У Жлобіне на БМЗ успышка каранавіруса, захварэлі больш за 300 работнікаў
У Жлобіне на Беларускім металургічным заводзе ўспышка каронавіруса. Па стане на 3 лютага сярод супрацоўнікаў завода былі зарэгістраваныя больш за 300 пацыентаў з пацверджаным COVID-19. Пра гэта паведаміла начальнік медсанчасткі БМЗ Святлана Зак, перадае БелТА.
У сувязі з гэтай сітуацыяй гендырэктар прадпрыемства падпісаў загад, паводле якога работнікі прадпрыемства могуць застацца дома без бальнічнага да трох дзён з захаваннем 80% заробку. Сысці на такі бальнічны работнік можа па рашэнні кіраўніка структурнага падраздзялення з улікам вытворчай абстаноўкі.
Нагадаем, 31 студзеня ў Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што ў сувязі з хваробай работнікі могуць да трох дзён заставацца дома без прадастаўлення бальнічнага, калі на гэта дасць дазвол працадаўца. Пры гэтым у Мінпрацы паведамілі, што рашэнне аб аплаце такога бальнічнага можа быць прадугледжана калектыўнай дамовай, іншымі лакальнымі прававымі актамі арганізацыі. Выключэннем з'яўляюцца бюджэтныя арганізацыі.
Каментары