Прэзентацыя кубінскіх вакцын для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі прайшла 3 лютага ў цэнтры экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Міністэрства аховы здароўя. Дырэктар Цэнтра Дзмітрый Грынько сустрэўся з паслом Кубы Хуанам Вальдэсам Фігероа.
«На сустрэчы Хуан Вальдэс Фігероа падзяліўся інфармацыяй аб дасягненнях у галіне распрацоўкі вакцын, у тым ліку і для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі Абдала (Abdala) і Соберана (Soberana), а таксама пра магчымасці кубінскай фармацэўтычнай галіны ў цэлым»,
— паведамілі ў Мінздароўя.
Таксама, паводле інфармацыі ведамства, кубінскі бок цікавіўся падыходамі рэгістрацыі лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў на нацыянальным узроўні і ўзроўні ЕАЭС. Абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў сферы звароту лекавых прэпаратаў і медыцынскіх вырабаў.
Каментары